Алімпіяды школьнікаў па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ і ЛІТАРАТУРЫ - Класны кіраўнік.

Класны кіраўнік
Перейти к контенту

Главное меню:

Алімпіяды школьнікаў па БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ і ЛІТАРАТУРЫ

Беларуская мова
РЭКАМЕНДАЦЫІ
па арганізацыі і правядзенні школьнай алімпіяды
па беларускай мове
Школьная алімпіяда – асноўная форма масавай пазакласнай работы па беларускай мове. Яна дапамагае выявіць глыбіню і трываласць ведаў, узровень развіцця мовы, граматычны кругагляд. У ёй удзельнічаюць вучні, якія жадаюць творча выкарыстаць атрыманыя веды,паказаць уменне самастойна рашаць моўныя задачы.
Каб алімпіяда стала масавай, цікавай для школьнікаў, настаўнікам-прадметнікам трэба правесці падрыхтоўчую работу:
1) рэкамендаваць для чытання дадатковую літаратуру;
2) змяшчаць даведачны матэрыял на стэндах у навучальных кабінетах;
3) падрыхтаваць і правесці тыдзень беларускай мовы і літаратуры, вусныя часопісы, цыкл лекцый, выпусціць лінгвістычныя газеты;
4) весці індывідуальную работу, даваць кансультацыі, парады вучням;
5) адабраць пытанні і заданні для лінгвістычнага конкурсу;
6) правесці папярэдні адборачны этап па класах.
Важнейшымі прынцыпамі адбору заданняў алімпіяды з’яўляюцца:
  • суаднесенасць з патрабаваннямі вучэбнай праграмы па беларускай мове;
  • апора на матэрыял падручніка;
  • займальнасць, творчы характар заданняў.
Заданні павінны быць зразумелымі і даступнымі для вучняў, складзены з улікам іх узросту. Шкалу адпаведных балаў неабходна распрацоўваць членам журы на аснове ўліку складанасці заданняў. На паставе падвядзення вынікаў усіх відаў конкурсу вызначаюцца пераможцы алімпіяды.
Педагоги Беларуси получают любой материал, для сайта, совершенно свободно, предварительно отправив запрос по электронной почте . В запросе обязательно указать какой предмет Вы преподаете.

Педагогам России, других стран СНГ материал высылается
исключительно в порядке взаимообмена аналогичными разработками внеклассных мероприятий.
Педагоги Беларуси получают любой материал, для сайта, совершенно свободно, предварительно отправив запрос по электронной почте . В запросе обязательно указать какой предмет Вы преподаете.

Педагогам России, других стран СНГ материал высылается
исключительно в порядке взаимообмена аналогичными разработками внеклассных мероприятий.
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому | Назад к главному меню