Новости - Класны кіраўнік.

Класны кіраўнік
Перейти к контенту

Главное меню:

Новости

Тэма: Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа
Мэта: Выхаванне у вучняў пачуцця  павагі да гістарычнай спадчыны беларускага народа, традыцый і звычаяў роднага краю, гонару за свой народ, яго мову
Афармленне: Выстава твораў беларускіх аўтараў, на дошцы партрэты знакамітых людзей, магнітафон з запісамі народнай музыкі

План правядзення
1. Слова вядучага
Першы тыдзень верасня – тыдзень славянскай культуры і пісьменства. Наша інфармацыйная гадзіна прысвечана гэтай падзеі. Пагаворым з вамі пра нашу родную беларускую мову. Кожны чалавек размаўляе на пэўнай мове. Мы размаўляем на беларускай. Мова – гэта душа народа. Пакуль ёсць мова – жыве канкрэтны народ, працуе, развіваецца. Знікае мова – знікае і народ, які карыстаўся ёю. Наша родная мова на працягу часоў перажывала мноства перамен. Часта яе забаранялі, не дазвалялі размаўляць. Але яна выжыла, выстаяла ў складаныя часы. І цяпер мы можам з вамі свабодна размаўляць на роднай мове, чытаць кнігі, часопісы, газеты.
     
2. Вучань чытае радкі з верша Н. Арсенневай “ Жыве Беларусь “

Мова наша – выкута з золата – не йражавее,
Блішчыць, зіхаціць.
Гэта мова паэтаў і волатаў,
Скарб, які нас трымаў пры жыцці
Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Распалыліся імглой між чужых,
Збеглі ў вырай гусінаю стаяю…
Але з мовай – і мы будзем жыць!
Днямі яснымі, новымі,
Пойдзем, пойдзем з табой угару,
Наша жытняя і васільковая
Несмяротная Беларусь!

3. Вядучы.  А ці ведаеце вы гісторыю нашай мовы? Адкуль яна ўзялася? Спачатку з’явіўся народ (беларусы). З X стагоддзя вядомы Полацкае, Смаленскае і Тураўскае княствы. Полацкае княства было самастойнай дзяржавай. Была дзяржава – была мова і быў народ. Былі людзі, якія хацелі, каб мова наша развівалася.
4. Кароткія паведамленні пра славутых людзей нашага краю
1) Ефрасіння Полацкая – наша святая, якую шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Нарадзілася ў XII стагоддзі ў Полацку. Яна перапісвала і перакладала з іншых моў кнігі, вяла Полацкі летапіс.
2) Кірыла Тураўскі – нарадзіўся ў XII стагоддзі ў Тураве. Пісаў малітвы і творы пра манаства
3) Клім Смаляціч – пісьіеннік XII стагоддзя, пісаў царкоўныя кнігі.
4) Францыск Скарына – жыў у XY стагоддзі, першадрукар. 6 жніўня 1517 года ў г. Празе была надрукавана першая беларуская кніга “ Псалтыр”. Са з’яўленнем беларускай друкаванай кнігі стала развівацца і беларуская мова.
5) Мікола Гусоўскі – аўтар “Песні пра зубра”. Імя М. Гусоўскага ўключана ў спіс найвыдатнейшых дзеячоў славянскага свету

5. Вядучы.   Хто ж стварыў літары, якімі мы карыстаемся? Карыстаемся мы алфавітам, які стварылі Кірыла і Мяфодзій у 863 годзе.Яго ўдакладнялі і спрашчалі беларускія перапісчыкі. Затым змянялі беларускі алфавіт і беларускія пісьменнікі: К. Каліноўскі, В. Ластоўскі, Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Багдановіч. Дзякуючы нашым пісьменнікам, мы маем выдатныя творы: апавяданні, аповесці, вершы. Пра нашу мову сторана шмат прыказак, прымавак. Гэта сапраўдныя “залацінкі роднай мовы”.
6. Вучань чытае прыказкі
Тады слова серабро, калі справы золата
Пісаць не сякераю часаць
Слоўка як птушка: выпусціў не вернеш
Рана загоіцца, а злое слова ніколі
- Як бачыце, мова наша багатая, прыгожая. Колькі цудоўных слоў можна пачуць вакол. Вельмі многа вершаў складзена пра нашу мову, пра Беларусь. Паслухаем адзін з іх.

                       Верш “Калі ласка” А. Юшчанкі Ў перакладзе М. Аўрамчыка
“Калі ласка, калі ласк а…”
Не забуду тыя словы,
Словы першыя, што ў Мінску
Я пачуў у час размовы.
А пад Новы год ад сябра
Тэлеграма, нібы казка:
“Прылятаю самалётам,
Сустракайце, калі ласка!”
Ад цябе, чытач, таіцца
Аніколі я не стану…
Ад каго мне тэлеграма?
З Беларусі… Ад каханай.
І калі ў маёй размове
“Калі ласка” часта будзе,-
За гасцінныя два словы
Выбачайце мне вы, людзі!
Словы гэтыя, як песню,
Слухаў я ў Купалы дома.
Я хачу, каб словы тыя
На ўвесь свет былі вядомы.
Каб народ народу мовіў
Без усякае прыкраскі,
Цераз горы, акіяны
Каб гучала: “У госці просім,
Прыязджайце, калі ласка!”

    7. Заключнае слова.    
Мы сёння пагаварылі пра нашу мову, успомнілі гісторыю нашай краіны, а значыць, і мовы. Хочацца, каб вы ведалі, што “ мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. Той, хто не паважае родную мову, не паважае родны народ.” (І. Мележ)
     8. Рэфлексія.

                                               Літаратура
1. “ З глаголіцы я родам і з кірыліцы “. Метадычныя парады да ўрока славянскага пісьменства і культуры.
2. Зборнікі вершаў беларускіх паэтаў

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня  “Гонар мой – мая Беларусь”    

 Мэта :пашырыць веды пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і яе сучасныя дасягненні ; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы , выхоўваць пачуццё культуры ,гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый ,звычаяў .
Форма правядзення : інтэлектуальна-пазнавальная гульня .
 Ход  мерапрыемства :
Першы чытальнік .
О Беларусь , мая калыска ,
Жыццё маё ,прытулак мой !
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой .
Зямны паклон табе ,радзіма ,
Тваім палям ,тваім лясам ,
Тваім заводам з белым дымам ,
Тваім гасцінцам і шляхам .
На спелых нівах ураджайных ,
Ад краю ў край , ва ўсе канцы ,
Махаюць крыламі камбайны ,
Спяваюць жнеі і касцы .
                (П.Панчанка )
Вусны часопiс:“БЕЛАРУСЬ – МАЯ БАЦЬКАЎШЧЫНА”
ЭКСПАЗIЦЫЯ: на цэнтральным месцы размешчана карта Беларусi, побач дзяржаўны герб i cцяг Рэспублiкi Беларусь. Побач выстава беларускiх  ручнiкоў, а з другога боку букет лену або васiлькоў са збажыной.
Вучнi прыбраны ў беларускiя касцюмы.

Гучыць фанаграма песнi на словы  Я.Коласа « Мой родны кут ».
Па роднай зямлi iдуць тры вучнi i вядуць гутарку аб Бацькаўшчыне:
1. -Што такое  Бацькаўшчына, знаеш?
2. –Гэта  рэчка,
       сцежачка лясная,
       гэта ў лузе залатая пчолка,
       а ў вачах тваiх –
       ВЯСЕЛКА.
3. –Бацькаўшчына-
        гэта дом твой,
        школа,
2,3 - Гэта песнi, што звiняць наўкола.
                                        А.Касцецкi
Выконваецца песня «Бацькоўскi край», верш А.Бялевiча, музыка У.Раманчука.
Дзецi падыходзяць да карты
2. – Вось яна! (паказвае на карце)
Нiбы кляновы лiсток – наша Бацькаўшчына. Яна называецца Рэспублiка Беларусь.
4. (паказвае на карце)
Мяжуе з Польшчай, Украiнай, Расiяй, Латвiяй, Лiтвой.
         Твой родны край, твая Айчына –
          Жыцце твае i гонар твой.
          I ты яе запомнi iмя,
          Як неба, сонца i зару.
          Твая зямля,твая Радзiма
           Названа светла –
          БЕ-ЛА-РУСЬ!
                                         Ю.Свiрка
1. - Як называецца дзiўна…
  Ты пра яе раскажы.
3.  Белая  Русь – Радзiма
Перад табой ляжыць.
Крыкнi – яна адгукнецца
Звонам гарачых кос.
Кропля з лiста сарвецца,
ускалыхнецца плес.
Даль захлынецца громам –
Белая Русь запяе.
I азарыцца Неман –
Чыстае вока яе.
             Д.Бiчэль-Загнетава

Выконваецца песня «Белая Русь» на верш У.Карызны.



Набліжаецца пачатак новага навучальнага года. У сувязі з гэтым ва ўсіх агульнаадукацыйных установах першы ўрок пройдзе пад дэвізам: «Зямля бацькоў — мая зямля», які будуць праводзіць настаўнікі-прадметнікі.
Мэта ўрока: фарміраванне ў вучняў свядомага ўяўлення аб багацці, непаўторнасці роднага слова, унікальнасці гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.
Пры правядзенні першага ўрока настаўнікам беларускай мовы і літаратуры мэтазгодна акцэнтаваць увагу на наступных пытаннях (2-3 на выбар):
  • самабытнасць і непаўторнасць роднай мовы;
  • стан сучаснай беларускай мовы;
  • роля беларускай мовы ў жыцці грамадства;
  • беларускія народныя звычаі і традыцыі;
  • слынныя людзі зямлі беларускай;
  • слаўныя старонкі беларускай гісторыі;
  • беларуская літаратура як люстэрка мінулага і сучаснасці.
Найважнейшым прынцыпам арганізацыі першага ўрока павінна стаць яго выхаваўчая накіраванасць. Вельмі важна, каб вучні адчулі сваё непасрэднае дачыненне да ўсіх сфер жыцця Беларусі, жаданне тварыць і працаваць на карысць роднай краіны.
Формы арганізацыі першага ўрока могуць быць самымі разнастайнымі, галоўнае, каб яны былі цікавымі і дзейснымі, садзейнічалі актыўнаму ўдзелу ў рабоце кожнага вучня.
Рэкамендуемыя формы правядзення першага ўрока для вучняў 5-8 класаў — гэта ўрок-падарожжа, урок-віктарына, урок-гульня, урок-спабор¬ніцтва, вусны часопіс, урок-пленэр і інш. Для вучняў 9-11 класаў больш мэтазгодным будзе правядзенне ўрока ў форме дыскусіі, дыспута, дэбатаў, дзелавой гульні, літаратурнай гасцёўні, прэс-канферэнцыі і г.д.
Пры падрыхтоўцы да ўрока рэкамендуем выкарыстоўваць матэрыялы школьных музеяў (краязнаўчых, этнаграфічных і інш.). Можна арганізаваць сустрэчы з людзьмі (з ліку бацькоў, выпускнікоў школы і інш.), якія сваёй энергіяй, талентам, душэўнай цеплынёй робяць родную зямлю багацейшай і прыгажэйшай.
Выбіраючы форму правядзення ўрока «Зямля бацькоў — мая зямля» і адбіраючы змест, настаўнік павінен улічваць:
• узроставыя магчымасці і псіхалагічныя асаблівасці вучняў;
• якая работа па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры, а таксама гісторыі і культуры роднага краю ўжо праводзілася ў класе.
1 вучань:
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па горных разорах,
Па травах абсыпаных кроплямі рос.
2 вучань:
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
3 вучань:
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
I Турава сцены, і шум Белавежы,
I роднага Менска сівыя муры...
Пятрусь Броўка
1 вучань: Мы такія розныя – беларусы, рускія, яўрэі, татары, палякі, украінцы. I разам з тым мы народ Беларусі. Асобныя людзі нараджаюцца і паміраюць, а народ застаецца.

4 вучань: Гісторыя нашай краіны па-рознаму трактавалася ў мінулым, у савецкія часы, пад час існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, калі падзеі і гісторыя Беларусі ўспрымаліся з пазіцыі дагматаў камунізму.

1 вучань: Але ж народ застаецца нават пры змене ўрада ці ўлады, а імёны герояў назаўсёды ўпісаны ў гісторыю, бо то імёны сыноў нашай Бацькаўшчыны.

2 вучань: Наша Беларусь ва ўсе часы была надзіва багатая на таленты, а лепшыя сыны вядомы ва ўсім свеце, дасягаючы нязменных поспехаў ў розных галінах дзейнасці. Так было ў Сярэднявечча і ў першыя дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя.

3 вучань: Што мы ведаем пра вялікіх і славутых сыноў Беларусі? I хто з’яўляецца самай вядомай асобай ў гісторыі нашай краіны? 3 такім пытаннем мы звярталіся да вучняў 9, 10 і 11 класаў і атрымалі наступны адказ. Самыя вядомыя беларусы – Францыск Скарына і Еўфрасіння Полацкая, на другім месцы – князь Вітаўт і мастак Марк Шагал, на трэцім –Усяслаў Чарадзей і Янка Купала. Як бачым, побач з прадстаўнікамі старадаўняй культуры ХІІ і ХV ст. нашы сучаснікі.
1 вучань: А цяпер давайце ўсе разам зробім падарожжа ў мінулае, каб прыгадаць людзей, якіх шануюць на Беларусі.

II. Асноўная частка
Прадмова: прадстаўленне каманд, умоў віктарыны, абавязкова паказваюцца прызы

2 вучань: Самымі актыўнымі сення будуць нашы каманды – прадстаўнікі 11 А і 11 В класа. Давайце падтрымаем іх нашымі апладысментамі!!!!

3 вучань: Ацэньваць адказы будзе журы: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік гісторыі Капілец Ігар Юр’евіч, а таксама настаўнік гісторыі Маліноўская Алена Уладзіміраўна.

4 вучань: Прызы нашай гульні .... (пералічвае і паказвае ўдзельнікам)

2 вучань: Умовы першага конкурсу: каманда за некалькі хвілін павінна напісаць імены ўсіх вядомых яму славутых асоб Беларусі. Аб заканчэнні гэтага конкурсу абвесціць званочак.

3 вучань: А я пакуль распачну гульню з залай. За кожны правільны адказ мы даем картку, якую ў канцы гульні вы зможаце абмяняць альбо на прыз, альбо аддаць свой бал камандзе, за якую вы балееце (за верны адказ памочнік выдае картку).

Пытанні з культуры ЭПОХІ ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА:
1. Хто быў першым беларускім князем у Х ст? (Рагвалод)
2. Як завуць дачку Рагвалода? (Рагнеда)
3. Жонкай якога князя была Рагнеда? (Уладзіміра Святаславіча)
4. Чым вядомы князь Уладзімір? (у 988 - 989 гг. з дапамогай «бізуна і перніка» пачаў хрышчэнне Русі)
5. Назавіце імены сыноў Рагнеды (Ізяслаў, Яраслаў Мудры, Усевалад, Мсціслаў)
6. Чыя дружына сустрэлася ў 1067 годзе на рацэ Нямізе з войскамі кіеўскіх князёў? (Ізяслава)
7. Які князь быў на чале дзяржавы ў час найвышэйшага ўздыму Полацкага княства ў 11 ст. ? (Усяслаў Чарадзей)

Звініць званочак, памочнікі збіраюць адказы каманд, адносяць журы.

4 вучань: У IX ст. на тэрыторыі Полацкага княства з’явілася хрысціянства, якое аказала ўплыў на ўсе сферы жыцця, садзейнічала ўздыму культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязяў. Вядома, што ўнук княгіні Вольгі Уладзімір Святаславіч у 988-989 г.г. з дапамогай «бізуна і перніка» пачаў хрышчэнне Русі

Старонка Краіна Мовазнавія
У ей жывуць лексіка, марфалогія, графіка, фанетыка. Яны прапануюць нам свае заданні.
Першае заданне прапануе Фанетыка.
Называецца яно “Рамонак”. (Вывешваецца рамонак, у яго на пялестках пытанні. Дзеці павінны на іх адказаць).
Пытанні:
1. Колькі галосных гукаў? -6
2. Які гук нам дае літара “БЭ”? –б,п
3. Назавіце перадапошнюю літару алфавіта? –Ю
4. Якая літара у беларускай мове самая ганарыстая? – Я
5. Колькі літар у беларускім алфавіце? -32
6. Апостраф з’яўляецца літарай? –НЕ
7. Назавіце шостую літару алфавіта.- Е
Другое заданне прапануе Лексіка.
Паслухайце верш В.Віткі.
Сава і сава.
Прыйшоў Сава ў лес,
На яліну ўзлез,
Падняў галаву,
  Убачыў саву, -Ты скажы, сава,-
Пытаецца Сава,
А твая дзятва
Ведае забавы?

Галоýны скарб маёй краіны — ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.
«Ці задумваліся, які ён, беларус?... Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзен ставілі пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам … . Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых». (Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)
Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.
(Настаўнік можа паказаць вырабы народнай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадметаў быту і працы беларусаў.)
Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Наш народ заўсёды будзе памятаць імёны асветніцы Еўфрасінні, першадрукара Францыска Скарыны і славутага паэта Сімяона Полацкага...
(Настаўнік прапануе вучням ў парах падрыхтаваць апавяданне пра нашых славутых землякоў. Тэксты дае настаўнік.)

Детский час «Я – маленький белорус»
Цели: расширить знания о родной стране, о государственных символах Республики Беларусь; формировать активную гражданскую позицию; воспитывать любовь к родному краю.

                                            Людзi , дзе нарадзiлiся i ўзгадавалiся, да таго месца
                                            вялiкую любасць маюць.
                                                                                       Ф. Скарына
(звучит песня А.Пахмутовой «Беловежская пуща»)
1. Есть слова очень важные: мир, земля, труд, свобода, хлеб. Есть родные, дорогие слова : мама, папа, друг, бабушка, дедушка, Родина.

2. Что же обозначает слово «Родина»? Это и лес, и поле, и узкая тропинка от твоего дома, и пение птиц, и большие города, и маленькие сёла. Это место, где человек родился , живёт.

3. Что мы Родиной зовём?
   Солнце в небе голубом
   И душистый, золотистый
   Хлеб за праздничным столом.
   Что мы Родиной зовём?
   Дом, где мы с тобой растём,
   И берёзки, вдоль которых,
   Взявшись за руки идём.


4. Как хорошо в родном краю!
   Ты всех счастливее на свете.
   В садах скворцы тебе поют,
   С тобою дружит тёплый ветер…

5. Тебя в стране любимой ждут
   Походы, игры и науки,
   И каждый шаг твой берегут
   Её заботливые руки!

6.  Нет на свете Родины милее,
    Где других лазурней небеса.
    Солнце ярче, звёзды всех светлее,
    Где отрадны рощи и леса.

7.  Нет на свете Родины дороже,
    Надо всё нам делать для неё,
    Чтобы день, который нами прожит,
     Каждым часом радовал её.

8. Любовь к Родине присуща каждому человеку. О любви к родной земле люди слагают песни, пословицы, поговорки.


Для вучняў 7-8 класаў
Мэты: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, іх інтэлектуальных уменняў, выхоўваць любоў і павагу да ўсяго беларускага.
Падрыхтоўчая работа: вучні за тыдзень атрымліваюць заданні: знайсці прыказкі і прымаўкі, звязаныя з ежаю; азнаёміцца з тэарэтычным матэрыялам па тэме “Ежа беларусаў”.
Абсталяванне: скрыня, запалка, люстэрка, лыжка, лісты з заданнямі для каманд.
Ход мерапрыемства
Уступнае слова
1 вядучы: Мой край,мой рай бульбяна-жытны!
      Зеленадолы,залаты!
      Як спеў матулі—старажытны ,
     Як песня любай—малады!
     Калі на свеце нехта дзесьці
     Умее  добра працаваць,--
     То ўмее ён і смачна з’есці
     І адпаведна—згатаваць!
2 вядучы: Цудоўную,багатую спадчыну маюць беларусы.Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў.Гаварыць пра яе можна бясконца...Нам вельмі хацелася б,каб гэтае свята дапамагло вам уявіць традыцыйнае жыццё нашых продкаў,каб вы больш даведаліся пра звычаі і абрады беларусаў,звязаныя з харчаваннем. Кожны дзень мы карыстаемся спадчынай продкаў,нават не задумваючыся пра гэта. І вось сёння ў нас з вамі ёсць магчымасць зазірнуць у Краіну беларускіх прысмакаў.
Тэарытычнае заданне ўсім запрошаным:Растлумачце значэнне слоў “страва”, “прысмакі”(страва—пэўным чынам прыгатаваныя для яды прадукты харчавання,а таксама яда.;адзін з відаў яды,які падаецца на снеданне,абед або вячэру.Прысмакі—ласункі,а таксама ўвогуле смачныя прыгатаваныя стравы.)
Вучні дзеляцца на каманды,вызначаюцца з назвай.
  Цели и задачи игры: развитие интеллектуальных способностей, логического мышления и оценка уровня знаний участников игры по итогам обучения.
Пояснительная записка
Игровая программа «Беларусь – мая Радзіма» представляет собой секторную игру с интеллектуальными заданиями краеведческой тематики. В игре могут принять участие 2-3 команды по 4 человека, или участники, играющие индивидуально. Возраст участников 11-13 лет. Продолжительность игры 45 минут.
Яндекс.Метрика
Назад к содержимому | Назад к главному меню